Sorry, you need to enable JavaScript to visit this website.
Перайсці да асноўнага змесціва

Нашыя сацсеткi

Прадукцыю «Бюро» прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі»

Першае расследаванне мы выпусіцілі 11 снежня, другое – 9 студзеня. А ўжо 31 студзеня суд Чыгуначнага раёна Гомеля прызнаў сайт і сацсеткі «Бюро» экстрэмісцкай прадукцыяй.

 

Такія меры не спыняць нашую працу, а ва ўмовах няспынных рэпрэсій у Беларусі гэта нават знак якасці. Амаль усе беларускія незалежныя СМІ прызнаныя «экстрэмістамі».

 

Мы толькі хочам нагадаць нашым чытачам, што за распаўсюд і захоўванне нашай прадукцыі ў Беларусі цяпер пагражае адміністратыўная адказнасць – штраф альбо суткі. Пад распаўсюдам беларускія ўлады разумеюць лайкі і каментары пад нашымі пастамі, рэпосты нашых матэрыялаў у сацыяльных сетках і іх перасылку ў групавых чатах альбо асабістых паведамленнях. Падпіска на нашыя сацсеткі не караецца законам, але гэта можа быць трыгерам для сілавікоў.

 

Будзьце пільнымі, калі ласка, а мы пастараемся радаваць вас новымі і цікавымі расследаваннямі, у тым ліку пра служак рэжыму Лукашэнкі. Мы стварылі люстэрка нашага сайта, дзе можна бяспечна нас чытаць.