Sorry, you need to enable JavaScript to visit this website.
Перайсці да асноўнага змесціва

Нашыя сацсеткi

Чарка і скварка сына Лукашэнкі

«Бюро» высветліла, што старэйшы сын Аляксандра Лукашэнкі падаўся ў рэстаратары.

 

Летась у снежні фірма «Лебядзіны парк», якая знаходзіцца ва ўласнасці ў Нацыянальнага алімпійскага камітэта (НАК) на чале з Віктарам Лукашэнкам, зарэгістравала рэстаран Le Château 27.

 

 Le Château 27

 

Французскае бістро расчыніла свае дзверы ўжо гэтай вясной, і не дзесьці, а ў самым цэнтры Мінска, па адрасе Замкавая, 27.

«Ахутайцеся атмасферай Францыі ў самым сэрцы горада. Le Сhâteau – месца, дзе вас чакае ўнікальнае спалучэнне традыцыйных французскіх рэцэптаў і сучасных кулінарных тэндэнцый», напісана на сайце рэстарана.

Гасцей у Le Сhâteau Віктар Лукашэнка частуе вытанчанымі далікатэсамі – у меню пераважаюць стравы класічнай французскай кухні: вустрыцы, слімакі, кансамэ, буябес, бёф-бургіньён, тартар.

 

Menu

 

Акрамя Le Château 27 «Лебядзіны парк» мае ва ўласнасці яшчэ два пункты грамадскага харчавання блізу элітнага пасёлка Дразды: скандальны рэстаран «Лебядзіны» і кафэ Velmi на 50 пасадачных месцаў. Апошняе размясцілася ў фізкультурна-спартовым комплексе «Алімпік арэна», які таксама падпарадкоўваецца НАК.

 

Колькі ж НАК на чале з Віктарам Лукашэнкам зарабляе на сваіх рэстаранах, мы, вядома, не даведаемся. Бухгалтарская справаздачнасць «Лебядзінага парку», як, уласна, і ўсяго бізнэсу, звязанага са старэйшым сынам Лукашэнкі, засакрэчаная як падатковая таямніца згодна з пастановай Савета міністраў № 1149.

 

Нядаўна мы расказвалі, што рэстаранным бізнэсам захапіўся і цяць Віктара Лукашэнкі – Дзмітрый Дзятлаў. Ён будзе кіраваць аб’ектамі грамадскага харчавання, якія рыхтуецца адкрыць сяброўка старшыні НАК – «рыбная каралева» Людміла Няронская.

 

Тым часам сам Віктар Лукашэнка аднымі толькі рэстаранамі не абмяжоўваецца. Нагадаем, «Бюро» высветліла, што НАК на пару з «кашальком» Лукашэнкі, бізнэсоўцам Аляксандрам Зайцавым, запусціў сетку алкамаркетаў у Беларусі пад брэндам «Дуб зялёны». Дзе чарка, там і скварка.