МЫ ЗАПУСЦІЛІСЯ!
Сябры, мы запусцілі новае расследавальніцкае медыя пра Беларусь – «Бюро».
Мы будзем распавядаць пра карупцыю, адмыванне грошай, парушэнне правоў чалавека, абыход санкцый і іншыя важныя тэмы ў розных сферах – ад эканомікі да медыцыны, ад палітыкі да адукацыі. Мы толькі пачалі працу і будзем рады любой падтрымцы.
Падпісвайцеся на нашы сацсеткі і заклікайце гэта рабіць вашых сваякоў і сяброў. Лайкайце і рэпосціце нашы расследаванні. Тады больш людзей даведаецца праўду.
Пішыце нам на пошту [email protected] і дзяліцеся інфармацыяй, якая можа стаць зачэпкай для новага расследавання. Бяспечныя зносіны – наш прыярытэт.
Падтрымлівайце нас на Patreon. Любыя данаты дапамогуць нам адчуваць сябе больш устойліва.
Разам зробім расследавальніцкую журналістыку ў Беларусі лепшай!