Sorry, you need to enable JavaScript to visit this website.
Перайсці да асноўнага змесціва

Нашыя сацсеткi

Муж Няронскай вядзе бізнэс у Польшчы

Беларускі бізнэсовец Глеб Няронскі, муж бізнэс-лэдзі і сяброўкі сям’і старэйшага сына Аляксандра ЛукашэнкіЛюдмілы Няронскай, валодае польскай кампаніяй Reva transport. Фірма займаецца грузавымі аўтаперавозкамі, зарэгістраваная ў Беластоку, Глеб Няронскі мае ў ёй 100% долі.

 

Дырэктарам кампаніі пазначаны Віталь Яруцкі, які раней працаваў у кампаніі Няронскай «Трансэкспедыцыя» і ўзначальваў кампанію «Нафтатранслагістыка» – ёй аднаасобна валодае Глеб Няронскі. У апошняй Яруцкі быў працаўладкаваны да 2023 года.

 

У 2024 годзе выручка кампаніі мужа «рыбнай каралевы» склала 7,6 мільёна злотых, або 1,7 мільёна еўра. Чысты прыбытак – 155 тысяч еўра.

 

Таксама «Бюро» знайшло ў справаздачнасці Reva transport пазыковыя абавязанні перад кіпрскай кампаніяй Sloil Logistic, якая працуе на рынку гуртовага гандлю звадкаванымі вуглевадароднымі газамі. На 31 снежня 2024 года кампанія Глеба Няронскага заставалася вінаватая Sloil Logistic паўмільёна еўра, з вяртаннем да студзеня 2030 года.

 

Sloil Logistic – трэйдар LPG (звадкаванага нафтавага газу) з 2016 года са штаб-кватэрай у Лімасоле. Кампанія мае рахункі ў Беларусі, Польшчы і на Кіпры. Дырэктарка – Марыя Татарчук. На сайце кампаніі сярод партнёраў названая Transexpedition Polska. Дзякуючы «Кіберпартызанам» мы змаглі даведацца, што яна як мінімум з 2016 па 2018 год працавала ў кампаніі «Нафтатранслагістыка», што належыць Глебу Няронскаму. На сайце Sloil Logistic сярод партнёраў названая Transexpedition Polska.

 

Раней «Бюро» расказвала, што Людміла Няронская пасля пачатку вайны і ўвядзення санкцый перапісала сваю польскую кампанію Transexpedition Polska на сяброўку сям’і.

Людміла Няронская даўно звязаная з сям’ёй Віктара Лукашэнкі. Дзеці Няронскай і Лукашэнкі вучыліся разам у прэстыжнай мінскай гімназіі № 16. Дарэчы, там жа Няронская і Лілія Лукашэнка былі разам у папячыцельскім савеце. У 2019 годзе Няронская з жонкай і дзецьмі Віктара Лукашэнкі лётала на прыватным бізнэс-джэце з Мінска ў Дубай. На шляху назад да іх далучыўся і сам Віктар.

 

КАкрамя таго Людміла Няронская вядзе сумесны бізнэс з сынам Віктара Лукашэнкі Аляксандрам Лукашэнкам – малодшым. А зяць Віктара Лукашэнкі Дзмітрый Дзятлаў працуе ў яе дырэктарам некалькіх кампаній і нядаўна стаў кіраваць сеткай рэстаранаў.