Sorry, you need to enable JavaScript to visit this website.
Перайсці да асноўнага змесціва

Нашыя сацсеткi

Zоркі vатнага року

 

У канцы чэрвеня 2025 года ў Пружанах на стадыёне «Мухавец» пройдзе open-air «Сонцастаянне» («Солнцестояние»), які больш змахвае на Z-фестываль. Сярод анансаваных хэдлайнераў пакуль толькі музыкі, якія падтрымалі вайну ва Украіне: Юлія Чычэрына, Святлана Сурганава, гурты «Аліса», «Арыя», «Чайф» і рок-калектыў «Крэматорый», які ўстрымліваецца ад адназначных выказванняў, але выступаў у акупаваным Крыме.

 

Фестываль «Сонцастаянне» стартаваў у Беларусі мінулым летам. На маштабным канцэрце для беларусаў тады выступілі расійскія легенды року: Вадзім Самойлаў («Агата Крысці»), Сяргей Бабунец («Сэнсавыя галюцынацыі»), гурты «Браты Грым», «Маральны кодэкс», «Парк Горкага», «Кіпелаў», «The Чыж & Co» і іншыя. Некаторыя з іх таксама падтрымалі расійскую агрэсію ва Украіне.

 

У інстаграм-акаўнце «Сонцастаяння» дзясяткі каментароў з незадаволенасцю. Карыстальнікі абураюцца з-за кошту квіткоў. Так, у 2024 годзе наведнікі выкладвалі ад 23 да 285 беларускіх рублёў. А ў 2025-м квіткі каштуюць ужо ад 190 да 650 беларускіх рублёў у залежнасці ад зоны.

 

«Бюро» высветліла, што ў жніўні 2024 года бізнэсовец Аляксандр Зайцаў стварыў кампанію «Сонцастаянне» для правядзення відовішчных культурна-масавых мерапрыемстваў.

ВЫПІСКА З АДЗІНАГА ДЗЯРЖАЎНАГА РЭГІСТРА ЮРЫДЫЧНЫХ АСОБ І ІНДЫВІДУАЛЬНЫХ ПРАДПРЫМАЛЬНІКАЎ РБ – ТАА «СОНЦАСТАЯННЕ»
1
2

А ў верасні «кашалёк» Лукашэнкі зарэгістраваў на сябе асабіста аднайменны таварны знак – ён цалкам супадае з афіцыйным лагатыпам фестывалю.

 

LOGO

 

У кастрычніку фірма змяніла сталічную прапіску на Пружаны.