Унук Лукашэнкі пабудуе вытворча-складскі цэх за дзяржкрэдыт
«Бюро» высветліла, што кампанія «Сезон упакоўкі» плануе пабудаваць вытворча-складскі цэх па вырабе тары з гафраванага кардону. Ён ужо ўключаны ў інвестыцыйную праграму «Рэгіянальная ініцыятыва», якая прадугледжвае вылучэнне крэдыту на суму да 30 мільёнаў беларускіх рублёў.
Прадпрыемства з’явіцца ў адмысловай эканамічнай зоне «Брэміна-Орша», якая ў народзе вядомая як «аршанскі афшор» за кошт шырокіх ільгот і прэферэнцый, якімі яе забяспечыў Лукашэнка асабіста сваім указам.

Крыніца: региональная-инициатива.бел
Нагадаем, 20% «Сезона ўпакоўкі» належыць дваццаціаднагадоваму Аляксандру Лукашэнку – малодшаму. Астатнімі 80% валодае фірма «Марскія сезоны», якую кантралюе бізнэс-лэдзі Людміла Няронская – блізкая сяброўка Віктара і Ліліі Лукашэнкі.
Акрамя таго, у «Марскіх сезонах» таксама працуе зяць Віктара і Ліліі Лукашэнкі – Дзмітрый Дзятлаў і швагер – Аляксандр Гарусаў.
Раней мы паведамлялі, што беларускія ўлады засакрэцілі дадзеныя фірмаў, звязаных з Людмілай Няронскай, у тым ліку і «Сезона ўпакоўкі».